Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы падзякаваў суайчыннікам за ўдзел у выбарах

16.10.2023 14:01
Нагадваем, паводле экзіт-полаў IPSOS, яўка на выбарах складзе нават 73 працэнты.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда PAP/Andrzej Lange

Прэзідэнт Польшчы падзякаваў суайчыннікам за ўдзел у парламенцкіх выбарах. Анджэй Дуда падкрэсліў, што многа людзей галасавалі пасля шматгадзіннага чакання:

- Вялікі дзякуй усім выбаршчыкам – маім суайчуннімак, якія ўзялі ўдзел у выбарах, як у Польшчы, так і за мяжой. Я ім за гэта вельмі ўдзячны.

Прэзідэнт дадаў, што ўдзел у выбарах сведчыць аб грамадзянскай сталасці выбаршчыкаў.

IAR/аз

У Канадзе перамаглі кіроўныя правыя сілы, а ў Японіі – апазіцыя

16.10.2023 08:15
Дзяржаўная выбарчая камісія падлічыла вынікі галасавання на выбарах у некаторых краінах за мяжой і на караблях.

ЗША: На выбарах у Сейм перамог ПіС, а ў Сенат – кандыдат апазіцыі

16.10.2023 13:02
У галасаванні па ўсёй тэрыторыі ЗША ўзялі ўдзел амаль 44 тысячы чалавек, то бок на 14 тысяч больш, чым на выбарах 2019 года.