Прэм’ер-міністар Дональд Туск выказаўся наконт пошлін ЗША на сталь і алюміній з Еўропы. Кіраўнік польскага ўраду лічыць, што рэакцыя на рашэнне адміністрацыі Дональда Трампа павінна быць прадуманай і вельмі ўзважанай.
Дональд Туск папрасіў адпаведныя міністэрствы падрыхтаваць аналіз магчымых наступстваў для польскай эканомікі пасля рашэння ЗША.
— Мы атрымалі першыя справаздачы і ў бліжэйшыя дні і гадзіны будзем паглыбляць аналізы, каб атрымаць шырокую карціну магчымых наступстваў для польскай прамысловасці. Нам трэба праверыць, які будзе ўплыў на цэны. Мы многа прадаём унутры Еўрасаюза. Нам важна ацаніць наступствы рашэння ЗША.
Кіраўнік Еўракамісіі заявіла, што адказ на амерыканскія пошліны будзе цвёрдым. Урсула фон дэр Ляен выказала шкадаванне з нагоды рашэння ЗША. Яна напісала ў прэс-рэлізе, што «тарыфы - гэта дадатковыя падаткі, удар па спажыўцах і прадпрымальнікам».
IAR/яс