Беларуская Служба

Найбольшыя страты Масква нясе ў раёне Аўдзееўкі

17.11.2023 11:29
Расійскія незалежныя і заходнія СМІ паведамляюць пра велізарныя страты ў асабовым складзе войска агрэсара.
МаскваPAP/EPA/YURI KOCHETKOV

 Ужо ў кастрычніку ўкраінскі Генштаб паведамляў, што з пачатку ўварвання на фронце загінулі прыкладна 300 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Цяпер брытанскі штодзённік The Guardian піша, што страты Расіі складаюць да 400 тысяч забітымі і параненымі.

Як піша брытанская штодзёнка, найбольшыя страты Масква нясе ў раёне Аўдзееўкі. Штодня там гіне ад 500 да 1000 салдат. Пра велізарныя страты Расіі на гэтым участку фронту нядаўна казаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. На ягоную думку, агрэсар «губляе людзей і тэхніку хутчэй, чым у баях за Бахмут».

З пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ні адзін з бакоў не падаваў афіцыйных дадзеных аб стратах на фронце. Аднак ваенныя аналітыкі сыходзяцца ў меркаванні, што Расія губляе больш вайскоўцаў і тэхнікі, чым Украіна. Пры гэтым аналітыкі падкрэсліваюць, што ў далейшым пастаўкі тэхнікі і боепрыпасаў з заходніх краін будуць гуляць вырашальную ролю ў вайне за свабоду Украіны, бо без такой дапамогі Кіеву не справіцца.

ав

За суткі праціўнік Украіны ажыццявіў 47 бамбёжак і 38 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню

17.11.2023 09:32
Цягам мінулых сутак расіяне працягвалі авіяцыйныя і артылерыйскія ўдары па ўкраінскіх населеных пунктах.