Беларуская Служба

Спыненне агню паміж ХАМАС і Ізраілем спазняецца

23.11.2023 15:29
У найбліжэйшай будучыні баі павінны спыніцца на некалькі дзён, а частка закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ХАМАСам у Газе, вернуцца на свабоду.
         ,
Ізраільскія салдаты ў ваенным аўтамабілі на мяжы з сэктарам Газа, поўдзень Ізраілю PAP/EPA/CHRISTOPHE PETIT TESSON

Верагодна, прычынай затрымкі спынення агню ў Газе з'яўляецца адсутнасць поўнага пакета неабходных дакументаў. ХАМАС заявіў, што пагадненне аб спыненні баявых дзеянняў і вызваленні некаторых закладнікаў павінна было ўступіць у сілу сёння раніцай. Аднак усё паказвае на тое, што баі будуць спыненыя не раней чым заўтра.

ААН спадзяецца, што абвешчанае спыненне агню ў сектары Газа дазволіць арганізацыям пашырыць дзейнасць па аказанні дапамогі на ўвесь палестынскі анклаў. Блізкаўсходняе агенцтва Арганізацыі Абʼяднаных Нацый для дапамогі палестынскім бежанцам на Блізкім Усходзе (UNRWA) на працягу многіх тыдняў выказвала трывогу з нагоды трагічнай гуманітарнай сітуацыі ў Газе.

Тамара Алрыфаі з UNRWA заявіла BBC News, што спыненне агню дазволіць бяспечна распаўсюдзіць аперацыі агенцтва на поўнач сектара Газа.

-Нашы мабільныя клінікі змогуць дабрацца да нашых прытулкаў і заняцца людзьмі, які там знаходзяцца. Мы зможам дастаўляць на нашы абʼекты хлеб, муку, пітную ваду. Мы таксама зможам аднавіць сувязь з нашымі камандамі, якія застаюцца на поўначы сектара Газа. Большасць з іх таксама былі перамешчаныя і застаюцца ў нашых цэнтрах. Гэта тое, што мы робім у цэнтральнай і паўднёвай частцы Газы, і мы хочам мець магчымасць бяспечна распаўсюдзіць тую ж дзейнасць на ўвесь сектар.

Учора Ізраіль і ХАМАС дамовіліся аб спыненні агню ў сектары Газа. Гэта азначае, што ў найбліжэйшай будучыні баі на некалькі дзён спыняцца, і 50 з 240 закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ХАМАСам у Газе паўтара месяца, вернуцца на свабоду.

ав

ХАМАС блізкі да пагаднення з Ізраілем

21.11.2023 08:10
Лідар ХАМАС Ісмаіл Ханія заявіў, што групоўка блізкая да дасягнення пагаднення з Ізраілем аб спыненні агню, пастаўках гуманітарнай дапамогі ў Сектар Газа і вызваленні закладнікаў.

Пасля 7 кастрычніка габрэі ў Германіі «стараюцца стаць нябачнымі»

21.11.2023 14:22
З 1,5 тыс паліцэйскіх, якія ахоўваюць розныя абʼекты, амаль палова зараз займаюцца выключна аховай сінагог, габрэйскіх школ і дзіцячых садкоў.