Беларуская Служба

Расійская армія панесла найбольшыя страты з пачатку ўварвання ва Украіну

27.11.2023 17:03
У Аўдзееўскім раёне агрэсар штодня страчвае ад 500 да 1000 вайскоўцаў, паведаміў The Guardian.
i
Расiйскія ваеннапалонныя сядзяць на сваіх ложках у ізалятары часовага ўтрымання ў Львоўскай вобласціPAP/EPA/VITALII NOSACH

Расійская армія панесла найбольшыя страты за апошнія шэсць тыдняў з пачатку ўварвання ва Украіну. Да такіх высноваў прыйшлі аналітыкі брытанскай разведкі. Паводле іх, у сярэднім штодня армія агрэсара траціць каля 931 салдата.

Раней аналагічныя падлікі апублікавалі журналісты The Guardian, заявіўшы, што ў Аўдзееўскім раёне агрэсар штодня страчвае ад 500 да 1000 вайскоўцаў. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Мацей Ястшэмбскі:

- Украінскі генштаб падлічыў, што ў сакавіку мінулага года, калі адбывалася бітва за Кіеў, расіяне гублялі ў сярэднім 776 чалавек у дзень. Цяпер найбольшыя страты яны панеслі ў лістападзе ў баях за Аўдзееўку, губляючы ў сярэднім 931 салдата за дзень. Брытанская разведка прааналізавала дадзеныя з фронту і вызначыла, што з улікам забітых і параненых такія лічбы верагодныя. Расійскія незалежныя СМІ звяртаюць увагу на апошнія дзеянні маскоўскага рэжыму, які паспешліва спрабуе кампенсаваць свае страты, арганізоўваючы аблавы на студэнтаў і імігрантаў.

IAR/аз

У Расіі рэжым ладзіць аблавы на прызыўнікоў

27.11.2023 13:03
Паводле розных крыніц, Крэмль хоча прызваць у войска ад 120 да 130 тысяч маладых людзей.