Беларуская Служба

Ахова мяжы ЕС з Беларуссю – адзін з праектаў, які апынуўся ў «Белай кнізе» Еўракамісіі

19.03.2025 16:00
Апублікаваны Еўракамісіяй дакумент называе выклікі ў галіне абароны, якія стаяць перад Еўрасаюзам.
Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая КаласPAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Еўракамісія лічыць «Усходні шчыт» важным праектам для ўмацавання абароны Еўрасаюза. Пра гэта гаворыцца  ў апублікаванай сёння Еўракамісіяй «Белай кнізе».



«Белая кніга» – гэта дакумент, які называе выклікі, якія стаяць перад  Еўрасаюзам у галіне абароны і магчымыя спосабы падрыхтоўкі да розных сцэнароў.

У тым ліку, Еўракамісія падкрэслівае, што ЕС павінен, сярод іншага, узмацніць абарону сваёй знешняй мяжы, асабліва сухапутнай мяжы з Расіяй і Беларуссю ад ваенных і гібрыдных пагроз. У сваю чаргу, рэалізаваны некалькімі краінамі ЕС праект  «Усходні шчыт», камісія палічыла праектам, які варта разгледзець, бо ён можа дапамагчы супрацьстаяць нарастаючым выклікам у рэгіёне.



Нагадваем, кошт рэалізацыі  «Усходняга шчыта»ацэньваецца ў 2 мільярды еўра. Унясенне яго ў  «Белую кнігу» не гарантуе еўрапейскага фінансавання, але адкрывае шлях да яго.

«Белая кніга» не вызначае канкрэтных флагманскіх праектаў; не называе канкрэтнага спісу. Гэтае пытанне вырашаць краіны-члены, у якіх цяпер ёсць шэсць месяцаў, каб падаць свае праекты на ацэнку Еўракамісіі.

Грошы для фінансавання агульных інвестыцый ЕС у абарону або для развіцця еўрапейскай узброенай прамысловасці будуць паступаць з крэдытнага фонду ў  150 мільярдаў еўра. Краіны члены змогуць атрымаць з яго танныя крэдыты на рэалізацыю сваіх праектаў. Гэта ключавы элемент плана павышэння боездольнасці  Еўропы, падрабязнасці якога Еўракамісія прадставіла таксама сёння.

IAR/аз