Беларуская Служба

ЗША: На выбарах у Сейм перамог ПіС, а ў Сенат – кандыдат апазіцыі

16.10.2023 13:02
У галасаванні па ўсёй тэрыторыі ЗША ўзялі ўдзел амаль 44 тысячы чалавек, то бок на 14 тысяч больш, чым на выбарах 2019 года.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

У ЗША на выбарах у Сейм Польшчы перамагла кіроўная партыя «Права і справядлівасць», хоць з меншай перавагай, чым чатыры гады таму. ПіС набраў 40 працэнтаў галасоў (гэта на 12 працэнтаў менш, чым на парламенцкіх выбарах 2019 года), а «Грамадзянская кааліцыя» – 35,6 працэнтаў.

У сваю чаргу на выбарах у Сенат(вышэйшую палату польскага парламента) перамог кандыдат ад апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі» Адам Боднар. Ён атрымаў 53 працэнты галасоў, а Аліцыя Жаброўска з ПіС – 47 працэнтаў.

Найлепшых вынікаў партыя Яраслава Качыньскага дабілася ў Чыкага, дзе набрала 54 працэнты галасоў, і ў Нью-Ёрку – 39,5%.

У сваю чаргу «Грамадзянская кааліцыя» перамагла ў менш выбарчых акругах – Лос-Анджэлесе (50%), Вашынгтоне (51%) і Х'юстане (44%).

За «Трэцюю дарогу» у ЗША прагаласавалі 8,3 працэнта выбаршчыкаў, за «Новыя левыя сілы» – 6,5 працэнта, за крайне правую «Канфедэрацыю» – 6 працэнтаў.

У галасаванні па ўсёй тэрыторыі ЗША ўзялі ўдзел амаль 44 тысячы чалавек, то бок на 14 тысяч больш, чым на выбарах 2019 года.

IAR/аз

У Канадзе перамаглі кіроўныя правыя сілы, а ў Японіі – апазіцыя

16.10.2023 08:15
Дзяржаўная выбарчая камісія падлічыла вынікі галасавання на выбарах у некаторых краінах за мяжой і на караблях.