Rzeczpospolita піша, як мяняюцца звычкі палякаў у спажыванні хлебабулачных вырабаў. У кошык яны кладуць не толькі хлеб, багеты і булачкі, але і булкі для хот-догаў і гамбургераў. У 2024 годзе жыхары Польшчы купілі 1,2 мільёна тон хлеба.
Як адзначае газета, нешта з асартыменту хлебабулачных вырабаў хаця б раз летась куплялі 99,9% апытаных. Гэта вынікае са звестак кампаніі YouGov CP Poland. Адзначаецца, што кожная хатняя гаспадарка набывала нешта з гэтай катэгорыі больш за 119 разоў і патраціла на гэтыя мэты ў сярэднім больш за 890 злотых.
«Сярод аналізаваных сегментаў найбольшай папулярнасцю карыстаюцца хлеб і булачкі, якія набылі больш за 99,6% пакупнікоў. Далей ідуць хрумсткі хлеб — больш за 63% і тосты — 60%», – сказаў выданню Гжэгаж Мэх (Grzegorz Mech) з YouGov CP Poland.
«У колькасным выражэнні абсалютны лідар - хлеб і булкі, на долю гэтага сегмента прыпадае амаль 95% пакупак. На другім месцы - тосты з доляй 4%, менш за 1 адсотак – гэты хрумсткі хлеб і булкі для хот-догаў і гамбургераў», – дадаў Мэх.
Выданне адзначае, што «апошнімі гадамі рынак хлеба змяняецца, з’явілася нават мода на абмежаванне спажывання хлеба, хоць на дадзены момант у рынкавых дадзеных адпаведная выразная тэндэнцыя не адсочваецца». У артыкуле таксама адзначаецца, што «хлеб — гэта катэгорыя, якую часта купляюць, але пры гэтым часцей за ўсё таксама выкідваюць».
нг