Беларуская Служба

Блогер і былы палітзняволены Аляксандр Кабанаў: «Iнфармацыя пра акцыі салідарнасці ў калоніі даходзіць»

13.06.2023 08:01
Ён быў адным з ініцыятараў акцыі салідарнасці з палітычнымі вязнямі ў Варшаве 21 траўня.
Аўдыё
  • Блогер і былы палітзняволены Аляксандр Кабанаў: «Iнфармацыя пра акцыі салідарнасці ў калоніі даходзіць»
Аляксандр КабанаўВясна

Былы палітвязень, блогер, цяпер член каманды ByPol Аляксандр Кабанаў лічыць, што неабходна арганізоўваць акцыі салідарнасці з палітычнымі вязнямі таксама таму, што інфармацыя пра іх трапляе за краты, а гэта ў сваю чаргу падымае маральна-душэўны стан зняволеных.

Калі гаворка ідзе пра палітвязняў, то кожны можа адыграць сваю ролю – і беларускае грамадства, і еўрапейцы, і еўрапейскія палітыкі:

-Пасыл для нашага грамадства: не забывайце і дапамагайце сем’ям палітзняволеных, пішыце лісты, ладзьце акцыі. Справа ў тым, што інфармацыя пра акцыі салідарнасці ў калоніі даходзіць. Такія навіны моцна падымаюць маральна-душэўны стан чалавека. Другі пасыл – еўрапейцам і еўрапейскай палітыцы. Калі мы стаялі падчас першай акцыі 21 траўня – многія падыходзілі і не ведалі, што адбываецца ў Беларусі. А трэба, каб пра Беларусь яны ведалі як мага больш, пра рэжым Лукашэнкі. Асобны пасыл палітыкам. Так, ёсць тэма вайны з Украінай, але ёсць і тэма Беларусі. Калі яны спрабуюць гэтую тэму адвязаць ад гэтай падзеі, то гэта несправядліва і няправільна. Зняволеныя былі супраць вайны і палітыкі Лукашэнкі. Між іншым дзякуючы таму, што іх удалося пасадзіць, Расія здзейсніла агрэсію супраць Украіны з удзелам беларускай улады.

Аляксандр Кабанаў гаворыць, што група каля 70 былых палітвязняў аб’ядналася і ў планах ёсць афармленне канкрэтнай ініцыятывы, якая б аказвала дапамогу з адаптацыяй людзям, якія выйшлі з турмы і з’ехалі з краіны.

Поўная размова з былым палітвязняем - у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

ав


Інсталяцыя «1525»: За кожным здымкам стаіць лёс канкрэтнага чалавека

05.06.2023 16:46
Інсталяцыя «1525», прысвечаная беларускім палітвязням, сёння адчынілася ў Музеі Вольнай Беларусі. Яе падрыхтавалі былыя палітзняволеныя.

Былы палітвязень: «У маім жыцці было дзве важныя падзеі: развал СССР і 2020 год»

12.06.2023 14:19
Алег Кулеша – былы палітвязень, які адсядзеў тэрмін за ўдзел у карагодзе ў Брэсце.