Беларуская Служба

Дональд Трамп абмеркаваў з Пуціным і Зяленскім пачатак перамоў па спыненні вайны 

13.02.2025 09:52
Амерыканскі лідар паведаміў, што абмеркаваў з Пуціным не толькі Украіну, але і Блізкі Усход, энергетыку, штучны інтэлект, «сілу долара» і іншыя тэмы.
       40-   .
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на фоне партэрта 40-га прэзідэнта ЗША Р. Рэйгана PAP/EPA/JIM LO SCALZO / POOL

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў сераду, 12 лютага, ён пагаварыў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным аб неадкладным пачатку перамоў па спыненні вайны паміж Расіяй і Украінай.

Амерыканскі лідар паведаміў, што абмеркаваў з Пуціным не толькі Украіну, але і Блізкі Усход, энергетыку, штучны інтэлект, «сілу долара» і іншыя тэмы.

«Мы абодва разважалі пра вялікую гісторыю нашых народаў і пра тое, што мы так паспяхова ваявалі разам у Другой сусветнай вайне, памятаючы пра тое, што Расія страціла дзясяткі мільёнаў людзей, і што мы, у сваю чаргу, страцілі вельмі многіх! Кожны з нас казаў пра моцныя бакі нашых народаў і пра тое, якую карысць прынясе нам супрацоўніцтва. Але спачатку, як мы абодва пагадзіліся, мы хочам спыніць мільёны смерцяў, якія адбываюцца ў вайне паміж Расіяй і Украінай», - падводзіў вынікі размовы з Уладзімірам Пуціным Дональд Трамп. 

«Мы дамовіліся супрацоўнічаць, вельмі цесна, у тым ліку наведванне дзяржаў адзін аднаго. Я папрасіў дзяржсакратара Марка Рубіа, дырэктара ЦРУ Джона Рэткліфа, дарадцу па нацыянальнай бяспецы Майкла Уолца і амбасадара і спецыяльнага пасланніка Стыва Уіткофа ўзначаліць перамовы, якія, як я цвёрда ўпэўнены, будуць паспяховымі. Мільёны людзей загінулі ў вайне, якая не здарылася б, калі б я быў прэзідэнтам, але яна здарылася, і таму павінна скончыцца».

Дональд Трамп падзякаваў Пуціну за тэлефонную размову, а таксама за вызваленне Марка Фогеля, якога прэзідэнт ЗША асабіста прывітаў напярэдадні ў Белым доме.

Пазней у сераду, 12 лютага прэзідэнт ЗША заявіў, што паразмаўляў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. «Размова прайшла вельмі добра. Ён, як і прэзідэнт Пуцін, хоча ўсталяваць МІР», -  напісаў Трампа ў сацыяльных сетках, сярод іншага, таксама папрасіў Бога «добраславіць народ Украіны і Расіі».

iar/voa/эж