Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Удзячны амерыканскаму лідару за зацікаўленасць у магчымасці сумеснага дасягнення міру

13.02.2025 10:47
«Добра і па сутнасці» — так Уладзімір Зяленскі ацаніў размову з Дональдам Трампам, адзначыўшы, што ўдзячны амерыканскаму лідару за шчырую зацікаўленасць у магчымасці сумеснага дасягнення міру.
     12
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвечары 12 лютага правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампамhttps://t.me/V_Zelenskiy_official

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвечары 12 лютага правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, пасля таго як апошні размаўляў з кіраўніком РФ Уладзімірам Пуціным.

«Добра і па сутнасці» — так Уладзімір Зяленскі ацаніў размову з Дональдам Трампам, адзначыўшы, што ўдзячны амерыканскаму лідару за шчырую зацікаўленасць у магчымасці сумеснага дасягнення міру.

— Гэта была доўгая размова. Мы абмеркавалі шмат ваенных, дыпламатычных і эканамічных нюансаў. Прэзідэнт Трамп распавёў мне пра тое, што яму сказаў Пуцін. Я перакананы, што ў Амерыкі дастаткова сіл, каб разам з намі і іншымі партнёрамі прымусіць Расію і Пуціна да міру.

У сваю чаргу, амерыканскі лідар Дональд Трамп заявіў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, што яго размова з Зяленскім «прайшла вельмі добра».

«Мы абмяркоўвалі розныя тэмы, звязаныя з вайной, але галоўным чынам сустрэчу, якая адбудзецца ў пятніцу ў Мюнхене, дзе дэлегацыю ўзначаляць віцэ-прэзідэнт Дж. Д. Вэнс і дзяржсакратар Марка Рубіа. Я спадзяюся, што вынікі гэтай сустрэчы будуць пазітыўнымі», — напісаў прэзідэнт ЗША.

iar/pap/эж