Беларуская Служба

Дональд Туск: Еўропа павінна ўзяць на сябе большую адказнасць да ўласную бяспеку і дапамогу Украіне

03.03.2025 08:01
Паводле палітыка, Украіна патрабуе пастаяннай падтрымкі і максімальна моцнай пазіцыі перад пачаткам перамоваў з Расіяй.
-
Прэм’ер-міністр Дональд ТускPAP/Paweł Supernak

«Польская пазіцыя дакладна адлюстроўвала настроі ў залі», - заявіў прэм’ер-міністр Дональд Туск пасля нефармальнага саміту еўрапейскіх лідараў у Лондане. Ён падкрэсліў, што па найбольш важных пытаннях усе маюць больш-менш аднолькавае меркаванне. «Украіне патрэбная пастаянная падтрымка і максімальна моцная пазіцыя перад перамовамі з Расіяй», - заявіў палітык.

Паводле Дональда Туска таксама ўсе разумеюць, што Еўропа «павінна ўзяць на сябе большую адказнасць і несці цяжар, ​​звязаны з будаўніцтвам узброенай прамысловасці, павелічэннем дапамогі Украіне і павелічэннем выдаткаў на абарону».

Ён дадаў, што задаволены тым, што больш краін пачынаюць выконваць патрабаванні аб павелічэнні выдаткаў на абарону.

«Хачу выразна падкрэсліць, што ні ў каго не было сумненняў у тым, што падтрыманне максімальна цесных сувязяў з ЗША з'яўляецца ключом да нашай бяспекі», - дадаў прэм’ер Дональд Туск.

IAR/аз

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа падпісаў дэкларацыю аб паскарэнні паставак зброі ў Ізраіль

02.03.2025 12:34
Рубіа абгрунтаваў гэтае рашэнне хісткасцю пагаднення аб спыненні агню паміж Ізраілем і ХАМАС.

Прэм'ер-міністр Італіі размаўляла з Дональдам Трампам

02.03.2025 14:12
Размова тычылася неадкладнага склікання саміт Еўропа-ЗША.