Беларуская Служба

Вярхоўная прадстаўніца ЕС па знешняй палітыцы: Расія не хоча міру

17.03.2025 15:34
Размова паміж амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам і расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным запланавана на аўторак, 18 сакавіка.
Вярхоўная прадстаўніца ЕС па знешняй палітыцы Кая Калас PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Расія не хоча міру — так пракаментавала ўмовы Масквы наконт перамоваў аб спыненні вайны кіраўніца замежнай палітыкі ЕС Кая Калас. 30-дзённае спыненне агню было ўзгоднена на мінулым тыдні прадстаўнікамі Украіны і ЗША:

—Зараз мяч на баку Расіі. Але ўмовы, якія выставілі расіяне, паказваюць, што яны насамрэч не хочуць міру. Гэта максімальныя мэты, якіх яны хочуць дасягнуць у гэтай вайне.

У адказ на дамоўленасці Украіны з ЗША аб 30-дзённым спыненні агню кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што ідэя спынення агню была правільнай і ён яе падтрымлівае, але ў цяперашнім выглядзе яна нявыгадная Расіі. Раней расійскі дыктатара патрабаваў, у тым ліку, змены  прэзідэнта Украіны, што азначала б адхіленне Уладзіміра Зяленскага, спыненне ваеннай падтрымкі Захада, скарачэнне ўкраінскага войска і тэрытарыяльныя саступкі з боку Украіны.

Размова паміж амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам і расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным запланавана на аўторак, 18 сакавіка.

IAR/эж