Беларуская Служба

Начная атака на Кіеў - пацвярджэнне таго, што Пуцін не трымае слова, лічаць каментатары

19.03.2025 07:45
Раней пасля размовы з Дональдам Трампам расійскі дыктатар загадаў сваёй арміі не атакаваць украінскую энергетычную інфраструктуру.
         18  2025
Наступствы ўдару беспілотнікаў па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Харкаўскай вобласці 18 сакавіка 2025 годаPAP/EPA/SERGEY KOZLOV

Ноччу ў Кіеве і іншых гарадах Украіны была абвешчаная супрацьпаветраная трывога. Адразу пасля поўначы прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў, што 40 расійскіх беспілотнікаў ўвайшлі ў паветраную прастору краіны.



«Гэта пацвярджэнне таго, што Пуцін не трымае слова», - пішуць незалежныя каментатары. Нагадваем, раней пасля размовы з Дональдам Трампам расійскі дыктатар загадаў сваёй арміі не атакаваць украінскай энергетычнай інфраструктуры.

Сірэны паветранай трывогі былі чутныя ў тым ліку ў Кіеве, Чарнігаве, Палтаве і Жытоміры. У Сумах расійская атака пашкодзіла будынак бальніцы. Выбухі таксама былі чутныя ў Кіеве. У сталічнай адміністрацыі паведамілі, што пашкоджаныя дзевяць дамоў, у некалькіх месцах узніклі пажары.

Кіеў у адказ на начную атаку адправіў беспілотнікі ў бок расійскіх паліўных складоў і нафтаперапрацоўчых заводаў. Незалежныя сайты паведамлялі, што ў Краснадарскім краі гарэла нафтатранспартная інфраструктура.

IAR/аз

Дзяржсакратар ЗША назваў першыя этапы спынення вайны ва Украіне

17.03.2025 10:53
«План «А» — спыніць агонь, каб мы маглі перайсці да плана «Б», другой фазы, якая заключаецца ў тым, каб пасадзіць усіх за стол.»

Вынікі перамоў паміж Трампам і Пуціным: Крэмль пагадзіўся спыніць абстрэл украінскай інфраструктуры на ўзаемных умовах з Кіевам

18.03.2025 18:49
Скончылася тэлефонная размова паміж Дональдам Трампам і Уладзімірам Пуціным.