Беларуская Служба

Перспектыва мірных перамоў па Украіне становіцца ўсё больш рэальнай - польскі эксперт

11.02.2025 18:34
Першыя спробы перамоў могуць быць прадпрынятыя на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якая пройдзе з 14 па 16 лютага.
Расійскі салдат у акопахKosmogenez/Shutterstock

Перспектыва мірных перамоў па Украіне становіцца ўсё больш рэальнай, лічыць доктар Вітальд Сакала, эксперт па міжнародных пытаннях Універсітэту імя Яна Каханоўскага (горад Кельцы).

Паводле яго слоў, першыя спробы перамоў могуць быць прадпрынятыя на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якая пройдзе з 14 па 16 лютага.

Раней Дональд Трамп казаў пра сустрэчу з Уладзімірам Зяленскім і Уладзімірам Пуціным, а амерыканскія СМІ паведамлялі пра планы заканчэння вайны цягам 100 дзён прэзідэнцтва кіраўніка ЗША.

Прэзідэнт ЗША абяцаў заключэнне міру і будзе імкнуцца да рэалізацыі сваёй заявы, кажа доктар Вітальд Сакала

- Трамп абяцаў і будзе імкнуцца выканаць сваё абяцанне. Я мяркую, што цягам некалькі месяцаў сапраўды можа нешта адбыцца, бо гэтага чакае свет. Калі б так не сталася, то гэта азначала б кампраметацыю Трампа, якая была б палітычна выкарыстаная не толькі на міжнароднай арэне, але і ўнутры краіны. 

Арганізатары Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якая пачынаецца ў пятніцу, чакаюць, што на мерапрыемстве будуць прынятыя першыя рашэнні адносна мірных перамоў.

вс