Беларуская Служба

За некалькі дзён расіяне страцілі забітымі больш за 1 тыс. 300 чалавек – Генштаб УС Украіны

04.03.2025 09:31
Украінскі Генеральны штаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскія салдаты на баявой пазіцыікрыніца: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За перыяд з 24 лютага па 4 сакавіка знішчана больш за 1 тыс. 300 чалавек асабовага складу. 

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 879 тыс. чалавек забітымі. 

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, больш за 10 тыс. 255 танкаў, больш за 21 тыс. 290 бронемашын, больш за 24 тыс. артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 306 РСЗА, 3 тыс. 85 крылатых ракет, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 370 самалётаў і 331 верталёт.

вс

Дональд Трамп распарадзіўся прыпыніць аказанне ваеннай дапамогі Украіне

04.03.2025 09:18
Рашэнне закране ўсё амерыканскае ваеннае абсталяванне, не дастаўленае ва Украіну, уключаючы зброю, якая знаходзіцца ў дарозе або чакае транзіту праз Польшчу.