Беларуская Служба

Расіяне наносяць масіраваныя ўдары па энергетычнай інфраструктуры Украіны

07.03.2025 07:57
Расійская ракета трапіла ў прамысловы аб'ект у Цярнопальскай вобласці на захадзе Украіны.
  .
Карта супрацьпаветранай трывогі.Фота: УНІАН

Ноччу і раніцай расіяне выкарыстоўвалі ракеты і БПЛА для нанясення ўдараў па цэлях у глыбіні тэрыторыі Украіны. Галоўным чынам гэта былі энергетычныя аб'екты, у тым ліку на захадзе краіны.

У выніку начнога абстрэлу другога па велічыні горада Украіны Харкава пацярпелі не менш за 5 чалавек. Мясцовыя ўлады заявілі, што мэтай атакі быў аб'ект крытычнай інфраструктуры. Таксама быў пашкоджаны жылы дом. Расійская ракета трапіла ў прамысловы аб'ект у Цярнопальскай вобласці на захадзе Украіны.

Украінская супрацьпаветраная абарона збівала і ракеты, у тым ліку ў памежнай з Польшчай Івана-Франкоўскай вобласці. Міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка паведаміў, што там, дзе гэта магчыма, пачаліся рамонтныя работы на пашкоджаных аб'ектах энерга- і газатранспартнай інфраструктуры. Расіяне штодня атакуюць Украіну беспілотнікамі і ракетамі далёкага радыусу дзеяння.

У выніку масіраванай расійскай атакі на Украіну, у паветра былі паднятыя баявыя самалёты на тэрыторыі Польшчы. 

IAR/нг