Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў у сваёй сацсетцы Truth Social новымі санкцыямі і пошлінамі, якія ён увядзе супраць Расіі за ўдары па Украіне. Раней амерыканскі лідар прыпыніў пастаўкі ваеннай дапамогі Кіеву. Сваё рашэнне ён растлумачыў жаданнем схіліць украінцаў да вырашэння канфлікту дыпламатычным шляхам.
Улічваючы тое, што Расія цяпер з усяе сілы б’е па Украіне на полі бою, Трамп сур'ёзна разглядае магчымасць увядзення шырокіх санкцый на банкаўскі сектар, іншых санкцый і тарыфаў у дачыненні Расіі да часу спынення агню і канчатковага мірнага пагаднення. Аб гэтым напісаў Дональд Трамп на сваёй старонцы ў Truth Social.
IAR/нг