Беларуская Служба

Брыльянты, рубіны, сапфіры, смарагды - гэта ювелірная крама? Не - гэта музей у невялікай вёсцы ў цэнтральнай Польшчы (ФОТА)

14.03.2025 18:01
Запрашаем адправіцца з намі ў таямнічы свет мінералаў і каштоўных камянёў і акамянеласцей.
Аўдыё
  • Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой КатажынеЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Сёння запрашаем адправіцца разам з намі ў чароўны свет каштоўных камянёў, мінералаў і акамянеласцей, то бок у музеі ў вёсцы Святая Катажына (Święta Katarzyna). Гэта прыватная музейная ўстанова, размешчаная ў папулярным турыстычным цэнтры ў Свентакшыскіх горах (Góry Świętokrzyskie).

Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Брыльянты, рубіны, сапфіры, смарагды (ізумруды)… Бляск, незлічоная колькасць колераў, кшталтаў і фактураў... Між тым, усё ідэальнае, бо створанае самой прыродай. У наведвальнікаў згаданае месца асацыюецца, то з легендарным Сім-сімам, то з калейдаскопам.

Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне, заснаваны на аснове прыватнай калекцыі гаспадароў (Эвы і Дарыюша Сямоньскіх), якая збіралася дзесяцігоддзямі.

Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Музей падзелены на некалькі выставачных залаў, у якіх прэзентуецца каля тысячы экспанатаў. Гэта мінералы, каштоўныя камяні, акамянеласці, горныя пароды і метэарыты. Экспанаты паходзяць, як з Польшчы, так і з усяго свету.

Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

На выставе можна паглядзець, як натуральныя крышталі ў іх  матчыных пародах, так каштоўныя камяні пасля ювелірнай апрацоўкі. Можна таксама паглядзець выкананыя з іх невялікія скульптуры, ювелірныя вырабы.

Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Прадстаўленыя тут экспанаты высокай якасці - большасць з іх мае вялікую калекцыйную каштоўнасць. Не здзіўляе тады, што калекцыя са Святой Катажыны лічыцца адной з найпрыгажэйшых такога віду калекцый у Польшчы.

Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У тым ліку, сярод мінералаў самароднага паходжання, тут паказаныя: варысцыты, валеліты, кальцыты, арагоніты, малахіты і гагаты.

Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Калекцыя мінералаў, прывезеных з-за мяжы, уключае, сярод іншага: карунды, берылы, шпінелі, турмаліны, гранаты, цэаліты.

Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Да самых рэдкіх экспанатаў, прадстаўленых у музеі, адносяцца кракаіт, карнетыт, нептуніт, бенітаіт, крышталь брыльянта ў 3 караты.

Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Візітнай картачкай экспазіцыі з’яўляецца 100-кілаграмовы нарост некалькіх горных крышталяў з Арканзаса (верагодна, самы вялікі, які можна ўбачыць у Польшчы) і вялікія, распіленыя і адпаліраваныя жэоды агатаў, аметыстаў і бразільскіх цытрынаў, у тым ліку, асобнік вагой каля 400 кілаграмаў.

Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Не менш уражвае экспазіцыя акамянеласцей, гэта шкілеты вымерлых дагістарычных жывёл: трылабітаў, наўтылусаў і аманітаў, у тым ліку, спірытызаваны Speetoniceras versicolor дыяметрам у 40 самтыметраў, прывезены з Расіі, а таксама натуральны шкілет дыназаўра (Tazoudasaurus naimi).

Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Акамянеласці апісаныя польскімі і лацінскімі назвамі. На інфармацыйных білетах, указаны таксама іхны геалагічны ўзрост.

Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Асаблівай увагі заслугоўвае выстава, прысвечаная паласатаму крэменю. Паласаты крэмень, які называюць таксама «польскім дыяментам» - гэта рэгіянальны рарытэт. Гэта вельмі прыгожы і надзвычай рэдкі крэмень, вельмі дэкаратыўны і цвёрды.

Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пасля адпаведнай апрацоўкі ў свентакшыскіх майстэрнях ён ператвараецца ва ўнікальныя ювелірныя вырабы і творы мастацтва.

Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Музейная калекцыя паласатага крэменю са Святой Катажыны, неаднаразова ўзнагароджаная на выставах у Польшчы і за мяжой, лічыцца ўнікальнай у сусветным маштабе. Ейнай «візітнай картачкай» лічыцца вялікая канкрэцыя, вагой у 80 кілаграмаў.

Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У Музеі можна паглядзець таксама экспазіцыю, прысвечаную фрагментам метэарытаў.

Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Прэзентаваны ў музеі экспанаты надзвычай прыгожыя і прафесійна паказаныя - ідэальна асветленыя, апісаныя назвай, хімічнай формулай, шкалой цвёрдасці і месцам паходжання. Турысты са смартфонамі могуць скарыстацца QR-кодамі, а таксама аўдыягідам і дапамогай супрацоўнікаў музея.

Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Дарэчы ў музеі шмат інфармацыйных дошак, апісанняў і фатаграфій, якія дапамагаюць наведвальнікам знаёміцца з экспанатамі, зразумець іхнае значэнне і каштоўнасць.

Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У музейнай установе дзейнічае таксама крама з ювелірнымі вырабамі. Можна прыняць удзел у лекцыях у майстэрні па шліфоўцы камянёў і ў ювелірнай майстэрні, каб пазнаёміцца з метадамі апрацоўкі. У музеі праводзяцца таксама ўрокі па геалогіі.

Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне – выдатная прапанова, як для аматараў геалогіі, так і для турыстаў, якія хочуць пашырыць свае веды, атрыманыя ў школе на ўроках геаграфіі і хіміі.

Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Гарантую, што пасля наведвання музея, мы пачнём больш уважліва прыглядацца не толькі да сваіх ювелірных вырабаў, але і да самых дробных каменьчыкаў пад нашымі нагамі.

Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей мінералаў і акамянеласцей у Святой Катажыне. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Як толькі Эмерык узыдзе на гару Святы Крыж, прыйдзе канец свету - польская легенда (ФОТА)

07.03.2025 17:00
Знаёмім з цікавымi месцамi ў Свентакшыскім нацыянальным парку - адным з найстарэйшых нацыянальных паркаў у Польшчы.