Беларуская Служба

Прадукцыйнасць у Польшчы вышэйшая, чым у ЗША і Германіі - аналізы EY

18.03.2025 10:02
Рост прадукцыйнасці ў Польшчы ахоплівае амаль усе аналізаваныя галіны, кажуць эксперты.
Ілюстрацыйнае фотаgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

 Паміж 2019 і 2024 гадамі прадукцыйнасць у Польшчы вырасла на 9,6% - гэта больш, чым у ЗША (7,3%), Германіі (0,7%), Вялікабрытаніі (2%) і Францыі (1,5%), пра гэта сведчаць аналізы канцэрна EY.  Найбольшую прадукцыйнасць аналітыкі зафіксавалі на Мальце (18,7%) і ў Славакіі (12,3%).



EY (раней Ernst & Young) - міжнародны канцэрн са штаб-кватэрай у Лондане, які прадастаўляе прафесійныя кансалтынгавыя і аўдытарскія паслугі.

Найбольш дынамічны рост прадукцыйнасці ў Польшчы ў 2019-2024 гадах аналітыкі зафіксавалі ў сельскай, лясной і рыбалоўнай галінах (37,1% у параўнанні з 9,1% у 2015-2019 гадах). На іх думку, гэта звязана са скарачэннем колькасці дробных фермерскіх гаспадарак.

Прадукцыйнасць таксама павялічылася на рынку нерухомасці (39,8% у 2015-19 і 35% у 2019-24), у прамысловай перапрацоўцы (11% у 2015-19 і 12% у 2019-24), а таксама ў будаўніцтве (12,5% у 2015-19 і 13,8% у 2019-2024 гадах).

«З сектарнага пункту гледжання рост прадукцыйнасці шырокі і ахоплівае амаль усе аналізаваныя галіны», — падкрэсліў старшы эканаміст групы эканамічнага аналізу EY Мацей Стэфаньскі.

Найбольшае запаволенне - на 16%, зафіксаванае ў забаўляльным сектары, што, на думку аналітыкаў, з'яўляецца вынікам пандэміі.

Паводле даследавання, запаволенне таксама было зафіксавана ў гандлі, транспарце, грамадскім харчаванні (15,9% у 2015-19 гадах і 10,5% у 2019-24 гадах), камунальных паслугах (з 8,8% да 6,1%), фінансах (з 46,3% да 4,4%), таксама ў галінах ІКТ( інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі) (з 17,3% да 1,7) і ў сферы прафесійных паслуг (з 18,5% да 1,3%).

EY прагназуе рост прадукцыйнасці ў Польшчы на ​​наступныя 3,5 года. Паводле аналітыкаў, штучны інтэлект павялічыць агульную прадукцыйнасць у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе на 0,3%.

У выпадку больш хуткага ўкаранення ШІ гэты паказчык можа быць нават падвоены ў параўнанні з базавым сцэнарам, падкрэслілі аналітыкі.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

З 1 сакавіка пенсіі ў Польшчы выраслі на 5,5 працэнта

04.03.2025 12:01
З-за таго, што сёлета 1 сакавіка прыпадаў на выхадны дзень, частка пенсіянераў атрымала выплаты раней.

На аптэчным рынку ў Польшчы адбываецца «перагрупоўка»

04.03.2025 13:01
У 2017 годзе ў Польшчы працавала больш за 13,5 тысяч аптэк. Цяпер іхная колькасць скарацілася да 11 тысяч.