Старшыня Нацбанка Адам Глапіньскі заявіў, што гэта будзе адказам на галасы, якія сумняваюцца ў наяўнасці ў польскіх сховішчах нейкіх залатых рэсурсаў.
Кіраўнік цэнтральнага банку паведаміў, што магчымасць пабачыць сабраны каштоўны метал будзе ўзнагародаю ў арганізаваным конкурсе для польскіх сем’яў. Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і груп, якія працуюць у Сейме, таксама будуць мець магчымасць убачыць золата.
Прэзідэнт Нацыянальнага банку Польшчы таксама паведаміў пра павелічэнне польскіх залатых рэсурсаў да 480 тонаў. Ён падкрэсліў, што гэта ставіць Польшчу на 13-е месца ў свеце.
Адам Глапіньскі паведаміў, што бягучыя рэзервовыя актывы Нацбанка Польшчы складаюць 230 мільярдаў долараў.
IAR/вх