Беларуская Служба

Беларуса не пусцілі ў Літву з-за налепкі на аўто

17.12.2024 13:25
Памежнікі не прапусцілі ў Літву беларуса, у аўтамабілі якога размяшчалася налепка з надпісам «СССР».
, -
Налепка, з-за якой беларуса не пусцілі ў Літвуфота: СОГГ

Памежнікі не прапусцілі ў Літву беларуса, у аўтамабілі якога размяшчалася налепка з надпісам «СССР», а таксама выявамі сярпа і молата, паведамілі ў літоўскай Службе аховы дзяржмяжы (СОГГ).

33-гадовы мужчына перасякаў беларуска-літоўскую мяжу 16 снежня праз пункт пропуску «Мядзінінкай» (з беларускага боку - «Каменны Лог») на асабістым аўтамабілі Peugeot.

«На лабавым шкле, на бачным месцы, быў прымацаваны і выстаўлены на ўсеагульны агляд савецкі знак сярпа і молата на фоне абведзенай чырвоным контурам тэрыторыі СССР. У Літве дэманстрацыя такіх сімвалаў забаронена», - растлумачылі ў прэс-службе СОГГ.

У выніку памежнікі забаранілі беларусу ўезд у Літву.

Люстэрка/ав