Беларуская Служба

Інстытут Пілецкага зрабіў фільм «Даліна смерці», які расказвае пра нацысцкія злачынствы Маўнтхаўзэна

06.05.2020 12:55
 Сцэнар фільма быў створаны на аснове неапублікаваных дагэтуль успамінаў аднаго з вязняў лагеру Юзэфа Жмія.
Mauthausen
Mauthausen FINDELMUNDO / Shutterstock

Інстытут Пілецкага апублікаваў анімацыйны ролік, які апавядае гісторыю канцлагера Маўнтхаўзэн-Гузен. 5 траўня мінула 75 гадоў з моманту, як амерыканскія салдаты вызвалілі нямецкі канцлагер Маўтхаўзэн, размешчаны на тэрыторыі Аўстрыі недалёка ад Лінца. Гэта быў адзін з самых буйных лагераў Трэцяга Рэйху і адначасова адно з самых вялікіх месцаў гібелі палякаў падчас Другой сусветнай вайны.

Кіраўнік аддзелу адукацыі Інстытуту Пілецкага Рох Дамброўскі тлумачыць, што сцэнар фільма быў створаны на аснове неапублікаваных дагэтуль успамінаў аднаго з вязняў лагеру Юзэфа Жмія:

-Успаміны Юзэфа Жмія ілюструюцца фрагментамі хронікі, знятай у траўня 1945 года. Некаторыя фрагменты раней увайшлі ў легендарны фільм Nazi concentration camps, рэжысёра Джорджа Стывенса. Фільм задакументаваў вызваленне нямецкіх канцлагераў і потым выкарыстоўваўся, як доказ абвінавачвання падчас Нюрнбергскага працэсу.

Паводле розных падлікаў, праз Маўтхаўзэн прайшло больш за 335 тысяч чалавек. Нацысты замардавалі там ад 71 да 122 тысяч чалавек, з якіх больш за 28 тысяч былі грамадзянамі Польшчы.

IAR/эж

75 гадоў таму саюзнікі вызвалілі канцлагер Маўтхаўзен

05.05.2020 11:55
Нацысты забілі там ад 71 да 122 тысяч чалавек, з іх больш за 28 тысяч былі польскімі грамадзянамі.

Канцлагер у Маўтхаўзен-Гузен быў рэалізацыяй палітыкі знішчэння польскай эліты

05.05.2020 14:02
75 гадоў таму, 5 траўня 1945 году, амерыканскія войскі вызвалілі нямецкі канцэнтрацыйны лагер Маўтхаўзен-Гузен, які знаходзіўся на тэрыторыі Аўстрыі.